Дзяржкантроль незадаволены працай аптэк падчас эпідэміі
Дзяржкантроль Брэсцкай вобласці праверыў, як працавалі аптэкі Баранавічаў і Пінску пачас эпідэміі грыпу і віруснай інфекцыі. КДК канстатуе: аб'яднанне "Фармацыя" загадала аптэкам арганізаваць працу ў святочныя і выходныя дні і каб там былі неабходныя для лячэння грыпу і РВІ сродкі. Аднак на момант праверкі ў дзвюх баранавіцкіх і дзвюх пінскіх аптэках не было аксалінавай мазі і масак, а 8 лістапада дзве аптэкі ўвогуле не працавалі.