Дзяржкантроль зменшыць колькасць праверак на сем тысяч

Камітэт дзяржкантролю падрыхтаваў Каардынацыйны план кантрольнай дзейнасці на другое паўгоддзе. Як піша "Рэспубліка", у другім паўгоддзі КДК скарачае колькасць праверак на 7 тысяч у параўнанні з першым. З 15 чэрвеня спісы ўсіх запланаваных праверак будуць вывешаныя на афіцыйным сайце ведамства.

Дарэчы, па словах чыноўнікаў КДК, яны і ў першым паўгоддзі сёлета адмянілі каля 1200 праверак, папярэдне ўнесеных у план. Праўда, колькасьць праведзеных праверак не называецца.