Дзяржкантроль знайшоў мільярдныя страты на "Светлагорскхімвалакне"

Прадпрыемства адгрузіла больш за 12 тысяч тон поліэфірнай ніткі на адрас маскоўскай кампаніі "Белнафтахім-РАС" са зніжкамі 6-7% пры адмоўнай рэнтабельнасці да 8%. Страты ад такой рэалізацыі склалі да 9,1 млрд. рублёў. Пры гэтым яшчэ 8,8 тысяч тон поліэфірнай ніткі "Светлагорскхімвалакно" здолела прадаць у Расіі выганда — з рэнтабельнасцю ад 0 да 3%.

Таксама прадпрыемства неэфектыўна інвесціравала больш за 6 млн. долараў у рэканструкцыю цэха нятканых матэрыялаў. Бізнес-планам інвестпраекта былі прадугледжаныя чыстыя страты ад 1,3 да 1,9 мільёнаў долараў на працягу дзевяці гадоў. Але на светлагорскім прадпрыемстве яго ўсё ж рэалізавалі, “асвоіўшы” 54,3 мільярды рублёў.

Складскія запасы на прадпрыемстве павялічыліся за 2012-2013 гады ў 2,6 раза.

Фота: sn.by.