Дзяржпазыка за 11 месяцаў вырасла на 23%

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 снежня 2010 года склала эквівалент 37,450 трлн беларускіх рублёў, павялічыўшыся на 23,0% ад пачатку года. Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў Беларусі, знешняя дзяржаўная пазыка ў рублёвым эквіваленце ўзрасла на 28,0% за 11 месяцаў і склала на 1 снежня 28,888 трлн беларускіх рублёў.

Аб'ём унутранай дзяржпазыкі склаў 8,562 трлн беларускіх рублёў, павялічыўшыся на 8,6% з пачатку года, паведамляе АФН.