Дзяржтаямніцу будуць засакрэчваць толькі на 30 гадоў
На ўзроўні закона ў Беларусі плануецца замацаваць максімальныя тэрміны засакрэчвання дзяржаўнай таямніцы. Адпаведане палажэнне ёсць у праекце закона "Аб дзяржаўных сакрэтах". Як інфармуе БелаПАН, ён рыхтуецца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу для разгляду ў першым чытанні. Законапраект падзяляе дзяржаўныя сакрэты на дзве катэгорыі — дзяржаўная таямніца і службовая таямніца. Плануецца, што тэрмін засакрэчвання дзяржаўнай таямніцы не павінен перавышаць трыццаці гадоў, службовай таямніцы — дзесяці гадоў.
Дзяржаўная таямніца — звесткі, разгалашэнне або страта якіх могуць пацягнуць цяжкія наступствы для нацыянальнай бяспекі, а таксама стварыць пагрозу бяспецы грамадзян альбо іх канстытуцыйным правам і свабодам.
Службовая таямніца — звесткі, разгалашэнне або страта якіх могуць прычыніць істотную шкоду нацыянальнай бяспецы, а таксама канстытуцыйным правам і свабодам грамадзян.
Усталёўваюцца тры ступені сакрэтнасці: для дзяржаўнай таямніцы — "асаблівай важнасці", "цалкам сакрэтна"; для службовай таямніцы — "сакрэтна".