Дзясяткі трамваяў стаялі ў Мінску з-за аўтааварыі (фота)
Сотні мінчукоў вымушаныя былі дабірацца да працы пешшу.
З-за аўтааварыі каля 8-й гадзіны раніцы ў чацвер стаялі дзясяткі трамваяў у раёне ўнівермага "Беларусь" у Мінску. Трамвайная чарга расцягнулася амаль да Трактарнага завода. Многія мінчукі вымушаныя былі дабірацца да працы пешшу.
Прычынай спынення трамваяў стала дарожна-транспартнае здарэнне, інфармуе газета "Комсомольская правда в Беларуси".
Фота — kp.by