Дзяўчына паехала з Барысава ў Мінск і знікла
Пра яе няма ніякіх вестак з 1 красавіка.
Пошукавы атрад “Анёл” высвятляе месцазнаходжанне 16-гадовай Лізаветы Казлоўскай, якая ў мінулую сераду збіралася паехаць на электрычцы з Барысава ў Мінск і знікла. Яна збіралася сесці на цягнік у 11.22, але ўжо ў 15.00 мабільны тэлефон дзяўчыны стаў недаступным.
На сёння нічога невядома пра лёс дзяўчыны.
Яе прыкметы: рост каля 165 см, нармальнага целаскладу, карыя вочы, цёмна-русыя хвалістыя валасы. З асаблівых прыкметаў — татуіроўка на левай руцэ ў выглядзе птушкі. Дзяўчына была апранутая ў чорнае паўпаліто на замку, чорныя боты, цёмныя джынсы, мела чорную скураную сумку.
Усіх, хто мае інфармацыю пра лёс Лізаветы Казлоўскай, просяць патэлефанаваць па нумарах: +375-33-6666-856, +375-33-6666-033, або ў міліцыю па нумары 102.