Дзяўчына прыехала ў Баранавічы на вяселле і знікла (фота)
23-гадовую Надзею Канаплянік, жыхарку Слуцкага раёна, ужо два дні шукаюць міліцыя і валанцёры.
З заявай пра яе знікненне 22 ліпеня да праваахоўнікаў звярнуўся брат Надзеі. Яна прыехала на вяселле, але раптоўна сышла з дома ў раёне Авіягарадка ў невядомым кірунку, пакінула нават абутак. Дагэтуль пра яе месцазнаходжанне няма ніякай інфармацыі, адзначае газета Intex-press.