Дзяўчына заляцела ў піцэрыю на аўтамабілі (відэа)
Здарэнне адбылося 16 траўня ва ўкраінскім горадзе Сімферопаль.
Як паведамляе УНІАН, дзяўчына на аўтамабілі Nissan ехала ў бок чыгуначнага вакзала. Падчас павароту на перакрыжаванні яна сутыкнулася з іншым легкавіком. Ад удара Nissan выехаў на ходнікі, а пасля пратараніў вітрыну піцэрыі ды заляцеў у кавярню, у якой у той час былі людзі.
Траўмы атрымалі дзяўчына-кіроўца і двое наведвальнікаў піцэрыі.
