ЕБРР не выключае карэктыроўкі планаў па Беларусі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця не выключае карэктыроўкі планаў па праектах, што рэалізуюцца ў Беларусі, у выпадку пашырэння Еўрасаюзам санкцый у адносінах да краіны. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Валдас Віткаўскас. Стратэгічны кірунак у ЕБРР абмяркоўвае савет дырэктараў, і, магчыма, такое абмеркаванне па Беларусі будзе, перадае "Народная воля".