Эканамічны суд СНД разгледзіць заяву ўраду Беларусі да ўраду Расіі
Чарговае пасяджэнне па прынятай да разгляду іскавай заявы ўраду Беларусі да ўраду Расіі правядзе 18 траўня Эканамічны суд Садружнасці незалежных дзяржаваў. Нагадаем, Беларусь падала ў суд пазоў аб парушэнні расійскім бокам
дзейных міжнародных законаў аб свабодным гандлі і Мытным саюзе ў межах
ЕўрАзЭС у сувязі з увядзеннем экспартных мытных пошлінаў на
нафтапрадукты, якія вывозяцца з Расіі ў нашу краіну.
Як паведамляе "Беларускі партызан", у аўторак суд будзе вырашаць найперш арганізацыйныя пытанні, факты, якія маюць юрыдычнае значэнне, разглядацца на пасяджэнні не будуць.
Адзначым, што Беларусь просіць Эканамічны суд СНД канстатаваць факт парушэння расійскім бокам шэрагу міжнародных абавязацельстваў. Беларускі ўрад спадзяецца, што суд рэкамендуе Расіі прыняць захады па адмене вывазных мытных пошлінаў у адносінах нафтапрадуктаў.