Эканамічны суд СНД вядзе паседжанне па нафтавым пазове Беларусі да Расіі

Эканамічны суд СНД другі дзень працягвае разглядаць арганізацыйныя пытанні ў працэсе Беларусі супраць Расіі. Справа тычыцца скасавання расійскіх мытаў на нафтапрадукты ў рамках Мытнага саюзу. Як інфармуе БЕЛТА, закрытае паседжанне пачалося 18 траўня. Яно доўжылася да позняга вечара і аднавілася сёння зранку. Чакаецца, што па яго выніках Эканамічны суд СНД абвесціць дату судовага разгляду па нафтавым пазове.