Эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў пачнуцца 11 лютага

Эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў "Лідская лакафарба" і "Полацк-шкловалакно", пра якія напярэдадні абвясціла кіраўніцтва Злучаных Штатаў, набудуць моц 11 лютага. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Нагадаем, 31 студзеня Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра пашырэнне візавых санкцый супраць вышэйшых беларускіх чыноўнікаў і аднаўленне эканамічных санкцый у адносінах да згаданых прадпрыемстваў.