Эканаміст: Падвышэнне мытаў на іншамаркі ўдарыць беларусаў па кішэнях

Падвышэнне мытаў на ўвоз у Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці пагоршыць эканамічнае становішча беларусаў. Такі пункт гледжання выказала 4 снежня карэспандэнту інфармагенцтва REGNUM дацэнт эканамічнага факультэта МДУ Наталля Шагас. “Для Беларусі гэта (падвышэнне мытаў — заўв. ЕРБ) пазначае ўдар па спажывецкіх магчымасцях яе насельніцтва, бо імпартныя аўтамабілі зробяцца даражэйшыя, — лічыць эксперт. — Але ўвогуле гэта можа пазітыўна адбіцца на беларускай эканоміцы.

У Мінска няма мэты абараніць сваю вытворчасць легкавых аўтамабіляў, бо ў яго гэтай вытворчасці няма. Але калі глядзець у перспектыве, дык эканамічны эфект Мытнага саюза можа быць пазітыўным. Напрыклад, Беларусь зможа інтэнсіфікаваць вытворчасць дэталяў для расійскіх аўтамабіляў".