Эколагі назвалі самыя "брудныя" вуліцы і раёны беларускай сталіцы
Рэйтынг самых "брудных" вуліц і раёнаў беларускай сталіцы склалі эколагі. Паводле яго, самы высокі індэкс забруджвання атмасферы маюць вуліцы Цеміразева, Чалюскінцаў, Багдановіча, Радзіяльная, а таксама плошча Свабоды. Самая неспрыяльная экалагічная сітуацыя па-ранейшаму застаецца ў Паўднёва-ўсходнім раёне сталіцы, дзе знаходзяцца такія буйныя прадпрыемствы, як МАЗ і МТЗ, паведамляе "Интерфакс-Запад".