Экс-пракурору Міхаілу Снегіру канчатковае абвінавачанне яшчэ не выставілі

Канчатковае абвінавачванне былому пракурору Мінскай вобласці Міхаілу Снегіру дагэтуль не выстаўленае. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Аляксандр Ракевіч.  Справу расследуе Генпракуратура. М. Снягір знаходзіцца ў СІЗА.А.Ракевіч не паведаміў, ці прызнаў экс-пракурор сваю віну і ці мае гэтая справа судовую перспектыву.

Нагадаем, што 12 снежня Міхаілу Снегіру было выстаўлена абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Тады ж ён быў узяты пад варту.

10 снежня генеральны пракурор Георгі Васілевіч заявіў журналістам, што факт будаўніцтва на працягу чатырох гадоў Міхаілам Снегіром дома на падстаўную асобу, хутчэй за ўсё, будзе пацверджаны. Па словах Г.Васілевіча, яго здзівіла, што на працягу такога доўгага часу гэты факт не быў выяўлены праваахоўнымі органамі і не дакладзены генеральнаму пракурору.

БелаПАН