Экс-пракурору Мінскай вобласці Міхаілу Снегіру выставілі абвінавачванне
Былому пракурору Мінскай вобласці Міхаілу Снегіру выставілі абвінавачванне ў злачынстве. , Яго вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэксу). Ён узяты пад варту. Максімальнае пакаранне, якое пагражае М.Снегіру, — 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Наконт былога намесніка генеральнага пракурора Мікалая Купрыянава ў Генпракуратуры пакуль нічога растлумачыць не змаглі. Вядома толькі, што на мінулым тыдні ён яшчэ знаходзіўся ў Мінску, мера стрымання ў дачыненні да яго не абіралася.
Нагадаем, што Снягір і Купрыянаў былі фігурантамі нядаўняга "антыкарупцыйнага скандалу".
БелаПАН