Экс-старшыня ПАСЕ: Пры цяперашніх умовах Беларусь не ўвойдзе ў Савет Еўропы
Пры цяперашніх умовах Беларусь не стане сябрам Савета Еўропы, і колькасць чальцоў арганізацыі застанецца на ўзроўні 47. Такую заяву зрабіў Луіс Марыя дэ Пуч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай завяршэнню яго паўнамоцтваў на пасадзе старшыні ПАСЕ, перадае Informer.Az. Дэ Пуч адзначыў, што, нягледзячы на неаднаразовыя патрабаванні адмяніць смяротную кару, улады Беларусі не толькі не выканалі гэта, але нават наадварот - нядаўна быў прыведзены ў выкананне смяротны прысуд.
"Мы паспрабавалі правесці перамовы з прэзідэнтам Лукашэнкам і іншымі афіцыйнымі асобамі Беларусі. Аднак яны не ўлічылі пазіцыю Савета Еўропы па гэтым пытанні, што робіць немагчымым інтэграцыю Беларусі", - сказаў дэ Пуч.