Эксперт: Супраць "шэрых" мабільнікаў прымуць закон, які не будзе дзейнічаць
Мабільныя аператары патрабуюць ад новых абанентаў падпісваць дамову аб карыстанні толькі легальнымі мабільнікамі. Аднак праверыць гэта можна не заўсёды. Як высветліла Еўрарадыё, аднолькавы ІМЕІ-нумар могуць мець некалькі тэлефонаў
Дзяржаўныя органы плануюць пачаць змаганне з так званымі “шэрымі” тэлефонамі. Мяркуецца, што паводле новага закону тэлефоны з незарэгістраванымі IMEI-нумарамі проста не будуць абслугоўвацца. Асабісты нумар (IMEI) кожнага новага тэлефона, які трапіць на тэрыторыю Беларусі, будзе заносіцца ў агульнабеларускую базу.
Аднак, як высветліла Еўрарадыё, ў мабільных аператараў ёсць праблема з аднолькавымі ІМЕІ-нумарамі. Пасля прашыўкі мабільнага тэлефона мяняецца ІМЕІ нумар — у выніку можа быць шмат тэлефонаў з адным і тым жа асабістым нумарам. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Аляксандр Стэльмах, дырэктар кампаніі "Онлайнер".
Аляксандр Стэльмах: “Кожны аператар у рэжыме рэальнага часу бачыць, якія ІМЕІ-нумары, якія тэлефоны падлучаныя да базавых станцый у гэты момант. Але ў іх няма тэхнічнай магчымасці нейкім чынам праводзіць карныя мерапрыемствы па гэтых нумарах. Яны не могуць зразумець па ІМЕІ-нумары, які тэлефон "шэры", а які — "белы", які тэлефон атрымаў нумар першы, а які — другі. Калі ідзе размова аб перапрашыўцы і супадзенні ІМЕІ-нумароў”.
Ужо цяпер кампаніі мабільнай сувязі пры дамове аб падключэнні патрабуюць ад кліентаў падпісваць пагадненне, у якім тыя абяцаюць, што не будуць карыстацца нелегальна ўвезенымі мабільнымі тэлефонамі. Пра падпісанне такога пагаднення распавядае новы кліент МТС Віталь.
Віталь: “Падключаўся тыдзень таму да МТС: паказалі тарыфны план, аформілі заяву на падключэнне і плюс яшчэ даюць падпісваць дагавор МТСаўскі. А разам з дагаворам, кажуць, яшчэ вось гэта падпішыце — заяву, што вы не будзеце карыстацца “шэрымі” мабільнымі тэлефонамі, калі будзеце карыстацца нашай сім-картай. Закон, маўляў, яшчэ не працуе, яго яшчэ не прынялі, але мы ўжо пачынаем збіраць такія заявы”.
Час прыняцця закона пакуль не вызначаны, бо існуе шэраг нявырашаных пытанняў.
Дагэтуль невядома, якім чынам будзе праходзіць працэс адключэння. Бо аператарам дзеля гэтага трэба набыць дарагое абсталяванне. Таксама застаецца нявырашаным пытанне, што будзе, калі спажывец набудзе сабе тэлефон на тэрыторыі адзінай мытнай прасторы — напрыклад, у Маскве. Ці будзе яго тэлефон працаваць у Беларусі? Ці можна будзе нейкім чынам легалізаваць мабільнік? Гаворыць Аляксандр Стэльмах.
Аляксандр Стэльмах: “Ёсць меркаванне, што для таго, каб легалізаваць тэлефон, чалавек павінен будзе заплаціць пэўную суму. Прычым не зусім зразумелы памер гэтай сумы, не зусім зразумела, дзе ён можа за гэта заплаціць. Напрыклад, што рабіць жыхару рэгіёна, які досыць далёка ад Мінска, досыць далёка ад абласнога цэнтра? Таму пакуль яшчэ гэты законапраект знаходзіцца на стадыі абмеркавання”.
Кожны абанент сам можа праверыць свой тэлефон на “шэрасць” на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэту. У прэс-службе Мытнага камітэту Еўрарадыё паведамілі, што гэтая праверка зробленая толькі дзеля зручнасці спажыўцоў мабільнікаў. Ніякага кантролю над “шэрымі” тэлефонамі пры дапамозе сайту мытнікі пакуль не вядуць.
Супрацоўнік Мытнага камітэту: “Гэтая функцыя грунтуецца на базе звестак, якія ёсць у Мытным камітэце. Гэта асабістая справа кожнага пакупніка — карыстацца легальна ўвезеным, афіцыйным мабільнікам альбо сабраным у Кітаі, зусім не фабрычнай зборкі. Мы не выконваем ніякіх функцый кантролю за наведвальнікамі нашага сайту”.
Аднак “шэры” мабільнік і танная падробка з Кітая — гэта зусім не адно і тое ж. Як нагадвае Аляксандр Стэльмах, “шэрыя” тэлефоны нічым не адрозніваюцца ад “белых”.
Аляксандр Стэльмах: “Гэтыя шэрыя тэлефоны з паветра не з’яўляюцца. Гэта тыя ж апараты, якія прадаюцца толькі ў іншых краінах. І, фактычна, фізічна яны не адрозніваюцца нічым. Ёсць сапраўды тэлефоны — грубыя падробкі, напрыклад з Кітая. Але іх выдае нізкая якасць вытворчасці і, у першую чаргу, кошт, які ў разы адрозніваецца ад арыгінала”.
Масавае распаўсюджанне мабільнікаў у Беларусі пачалося прыкладна ў 2002 годзе. За сем гадоў крамы і прадаўцы “шэрых” тэлефонаў самі сабе наладзілі сферу абслугоўвання. Яны падтрымліваюць гарантыйныя абавязальніцтвы. Пагатоў, што канкурэнцыя паміж цэнтрамі абслугоўвання “шэрых” мабільных зараз вельмі сур’ёзная. Шмат якія цэнтры прайшлі вельмі сур’ёзную сертыфікацыю ў адпаведных органах, яны дапушчаныя да рамонту тэлефонаў рознай складанасці.
Дарэчы, адрамантаваць мабільнік можна незалежна ад таго, "шэры" ён альбо не. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Аляксандр Стэльмах.
Аляксандр Стэльмах: “У выніку атрымліваецца, што дзе б чалавек ні набыў “шэры” альбо “белы” тэлефон, яго ўсё адно возьмуць у рамонт. У адпаведнасці з законам “Аб правах спажыўцоў”, спажывец мае права патрабаваць такую гарантыю ў прадаўца і ў абсалютнай большасці выпадкаў гэтую гарантыю ім даюць”.
Праблема з “шэрымі” мабільнікамі калісьці існавала таксама ў Расіі. Аднак яе, паводле слоў Аляксандра Стэльмаха, змаглі вырашыць не пры дапамозе прымусовага адключэння і забароны на “шэрыя” мабільнікі, а праз лібералізацыю эканомікі.
Аляксандр Стэльмах: “У Расіі некалькі гадоў таму была вельмі сур’ёзная праблема “шэрага” рынку. Але пасля прынятых мер па лібералізацыі гэтага рынку, пасля таго, як вытворцы адкрылі склады на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і пачалі адгружаць тэлефоны за расійскія рублі, гэтыя праблемы зніклі. І доля “шэрага” рынку ад 80-90% у Расіі скарацілася да 10-5% ”.
Дырэктар кампаніі "Онлайнер" лічыць, што пасля таго, як новы закон набудзе моц, у нявыгадным становішчы застанецца спажывец. Для яго падаражаюць тэлефоны, для яго будуць усталяваныя дадатковыя адміністрацыйныя перашкоды. А забараняльныя меры на рынку, дзе 90% тэлефонаў “шэрыя”, проста не спрацуюць.
Фота: http://biz.cnews.ru