Эксперты АБСЕ па справе Алега Бябеніна павінны прыехаць у Мінск сёння

Сёння ў Мінск павінны прыехаць эксперты АБСЕ, якія змогуць азнаёміцца з матэрыяламі па справе смерці журналіста Алега Бябеніна. Сакратарыят АБСЕ выбраў двух экспертаў – са Швэцыі і Нарвэгіі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Як раней адзначыў Андрэй Савіных, запрашэнне экспертаў выклікана занепакоенасцю і здзіўленнем у сувязі са з'яўленнем неабгрунтаваных спекуляцый.

Савіных: "Кампетэнтныя органы Беларусі максімальна адказна падыйшлі да расследавання, усё было зроблена ў поўнай адпаведнасці з законам і на ўзроўні агульнапрызнаных міжнародных стандартаў. Запрашэнне замежных экспертаў – гэта беспрэцэдэнтны крок у юрыдычнай практыцы не толькі Беларусі, але і іншых краін. Ён прадыктаваны нашай занепакоенасцю і здзіўленнем у сувязі са з'яўленнем розных неабгрунтаваных спекуляцый і інсінуацый, якія сталі з'яўляцца не толькі ў СМІ, але і ў заявах асобных прадстаўнікоў міжнародных структур."