Эксперты АБСЕ па справе Бябеніна прыедуць у Мінск 26 кастрычніка

Эксперты АБСЕ для ўдзелу ў расследаванні смерці журналіста "Хартыі'97" Алега Бябеніна прыедуць 26 кастрычніка, паведамляе БелаПАН. Раней датай прыезду ў Беларусь патолагаанатама і крыміналіста з Нарвегіі ды Швецыі называлася 25 кастрычніка.
Раней паведамлялася, што асноўная частка матэрыялаў расследавання беларускіх праваахоўных органаў "справы Бябеніна" перакладзеная на англійскую мову. Праца перакладчыкаў, нанятых АБСЕ, будзе працягвацца, бо эксперты могуць запатрабаваць якія-небудзь іншыя дакументы. Не выключаецца таксама магчымасць эксгумацыі цела, калі паўстане неабходнасць.

Тэрмін правядзення пракурорскай праверкі па факце смерці Бябеніна падоўжаны да 3 лістапада. Комплексная экспертыза цела загінулага завершана толькі часткова.