Экспертыза цела Алега Бябеніна можа зацягнуцца на месяц

Комплексная экспертыза трупа Алега Бябеніна павінна заняць не больш за адзін месяц. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў Генеральнай пракуратуры. Нагадаем, што праваахоўнікі сцвярджаюць, быццам журналіст скончыў самагубствам. Разам з тым, у Мінскай абласной пракуратуры, якая вядзе расследаванне, не выключаюць і іншых версіяў смерці кіраўніка сайту "Хартыі'97".