Экстрадыцыя Менцюка, які пратараніў “жывы шчыт”, можа расцягнуцца на год
Генеральная пракуратура Беларусі накіравала расійскім калегам матэрыялы для экстрадыцыі Рамана Менцюка, які сёлета 2 траўня пратараніў “жывы шчыт” з грамадзянскіх аўтамабіляў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення па наглядзе за працэсуальнай дзейнасцю органаў унутраных спраў Генпракуратуры Валерый Кавальчук. Ён адзначыў, што з Расіяй часам узнікаюць праблемы пры экстрадыцыі абвінавачаных, паведамляе “Інтэрфакс”.
Паводле расійскага заканадаўства яны маюць права шматступенна абскарджваць рашэнне аб экстрадыцыі. Пры гэтым Кавальчук удакладніў, што "таму экстрадыцыя можа расцягнуцца на паўгода і год".
Паводле расійскага заканадаўства яны маюць права шматступенна абскарджваць рашэнне аб экстрадыцыі. Пры гэтым Кавальчук удакладніў, што "таму экстрадыцыя можа расцягнуцца на паўгода і год".