Электракар стукнуўся ў "Боінг-737" у Нацыянальным аэрапорце "Мінск"
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" электракар пашкодзіў самалёт "Боінг-737" авіякампаніі "Белавія". Здарэнне адбылося пры пагрузцы багажу на рэйс Мінск-Рым. Электракар стукнуўся ў борт самалёта. На самалёце атрымалася ўвагнутасць даўжынёй 70 см, шырынёй 10 см і глыбінёй 4 мм, паведаміў "Інтэрфакс". На шчасце, у момант інцыдэнту пасажыраў на борце не было.
Рэйс быў адкладзены на 2 гадзіны, пасажыры выляцелі ў Рым на самалёце Ту-154.
Рэйс быў адкладзены на 2 гадзіны, пасажыры выляцелі ў Рым на самалёце Ту-154.