Элтан Джон папракнуў амерыканскіх выбарцаў у жанчынаненавісніцтве

Падчас сольнага канцэрту ў падтрымку прэтэндэнткі на прэзідэнцкі пост Хілары Клінтан Элтан
Джон папракнуў амерыканскіх выбарцаў у жанчынаненавісніцтве. "Мяне дзівяць незразумелыя погляды некаторых амерыканцаў. Ну і бог з імі. Я люблю цябе,
Хілары, і заўсёды буду на тваім баку", - заявіў музыка.

Кошт квіткоў на канцэрт Элтана Джона ў нью-ёркскім Radio City Music Hall склаў ад 125 да
2300 долараў. 2300 долараў - максімальна дазволеная сума ахвяравання ў фонд кандыдата ў
прэзідэнты ад прыватнай асобы.

Па словах арганізатараў мерапрыемства, квіткі па 125 і 250 долараў былі распрададзеныя адразу жа пасля таго, як паступілі ў продаж. Усяго канцэрт прынёс у фонд Хілары Клінтан 2,5 мільён долараў.

Хілары Клінтан і Барак Абама спаборнічаюць за права прадстаўляць Дэмакратычную партыю на прэзідэнцкіх выбарах. Да гэтага моманту чарнаскуры сенатар апярэджвае былую першую лэдзі, аднак сітуацыя можа змяніцца пасля папярэдніх выбараў у штаце Пенсільванія, прызначаных на 22 красавіка.

Фота: www.megnews.com