Э.Макінтош (ПАСЕ): Мы не лібералізуем СМІ ў Беларусі заўтра, бо не можам

Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Беларусі ў Варшаве адкрылася міжнародная канферэнцыя, прысвечаная дэмакратызацыі СМІ ў Беларусі. Як паведаміў Еўрарадыё дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па пытаннях свабоды СМІ Эндру Макінтош, заўтра ў абед ужо будзе гатовая рэзалюцыя канферэнцыі. Аднак, як сказаў спадар Макінтош, без змены рэжыму нельга чакаць хуткай змены сітуацыі з беларускімі медыямі. Эндру Макінтош: “Гэта будзе дэкларацыя намераў. У ёй не будзе гаварыцца: мы заўтра лібералізуем СМІ ў Беларусі. Таму што мы не можам. Мы можам даць маральную падтрымку. Мы можам даць доступ з-за межаў Беларусі — з Вільні, Беластоку ці з якога-небудзь іншага месца. Мы можам заахвоціць незалежныя  замежныя СМІ надзяляць болей увагі патрэбам беларусаў”.


Віталіна Грахоўская