Эмі Ўайнхаўс патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса

Скандальна вядомая спявачка Эмі Ўайнхаўс патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Як паведамляе Undercover, у зборы рэкордаў за 2009 год Уайнхаўс, якой 14 верасня споўнілася 25 гадоў, адзначаная як "брытанская спявачка, якая выйграла найбольшую колькасць прэмій 'Грэмі'". Нагадаем, што ў лютым бягучага году на 50-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод Акадэміі гукапісу ЗША яна атрымала пяць з шасці магчымых залатых грамафонаў, уключаючы самыя прэстыжныя "Запіс года", "Песня года" і "Дэбют года".

У Кнігу Гінэса таксама патрапіў сэр Пол Макартні як "самы паспяховы аўтар-выканаўца ўсіх часоў". На яго рахунку 188 хітоў, якія траплялі ў чарты Top 40 розных краін, з іх 91 дасягнулі лепшай дзясяткі, і 33 – вяршыні хіт-параду.

Акрамя таго, у лік рэкардсменаў патрапіла спявачка Лявона Люіс. Яе альбом "Spirit" 2007 гаду прызнаны "самым прадаваным дэбютным альбомам у Вялікабрытаніі ў першы тыдзень продажаў", а таксама "самым хутка прадаваным брытанскім альбомам, які дасягнуў узроўня продажаў у адзін мільён копіяў".

Таксама музычны рэкорд усталявала кампазіцыя "About You Now", якая паказала самае ўражлівае прасоўванне ў брытанскім чарце, а таксама сталася "першай брытанскай поп-кампазіцыяй, якая ўзначаліла хіт-парад выключна на аснове анлайн-продажаў".

Кніга рэкордаў Гінэса за 2009 год павінна з'явіцца ў продажы 17 верасня.

Фота: www.sensator.ru