Эпідэмія грыпу аб'яўлена ў сямі кантрольных гарадах Беларусі
Паводле звестак на 4 лютага, супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па прафілактыцы ВРВІ і грыпу ўведзены ў сямі кантрольных гарадах і на 27 адміністрацыйных тэрыторыях Беларусі.
Як паведамілі ў аддзеле імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, эпідэмія грыпу аб'яўлена ў Лідзе, Гродне, Мінску, Брэсце, Барысаве, Бабруйску і Салігорску.
З прычыны адсутнасці больш чым трэцяй часткі вучняў прыпынены навучальны працэс у дзевяці ўстановах адукацыі.
БелаПАН