Эпідэмію грыпу лекары прагназуюць пасля Новага года

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца Мінскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка. Па яе словах, сёлета прагназуецца эпідэмія сярэдняй інтэнсіўнасці:

Фісенка: "Я думаю, што ў гэтым годзе ў нас эпідэмічны пад’ём будзе сярэдняй інтэнсіўнасці. Гэта прыкладна 10% за час эпідпад’ёму. Эпідэмічны пад’ём рэгіструецца недзе цягам чатырох тыдняў"