ЕС абнавіў стандарты для аконных зашчапак, каб не гінулі дзеці

У панядзелак ЕС зацвердзіў новыя стандарты для дзвярных і аконных зашчапак, а таксама для ванначак. Гэта павінна паменшыць дзіцячы траўматызм і смяротнасць. Паводле новых стандартаў, дзвярныя і аконныя завалы павінны быць недаступнымі для дзяцей да чатырох гадоў.  Як заявіла прадстаўніца Еўракамісіі Элен Кірнс, апошнія даследаванні паказалі, што на рынках такіх краін, як Аўстрыя і Данія, амаль 20% аконных замкоў, а таксама цэлы шэраг пабытовых прадметаў не прайшлі тэсты на бяспеку для дзяцей. У Швецыі гэтыя прадметы, а таксама сістэмы, што засцерагаюць дзяцей ад траўматызму і няшчасных выпадкаў, з'яўляюцца абавязковымі. Бацькі абавязаныя іх усталёўваць дома. У большасці ж іншых краін-чальцоў ЕС бацькі дзейнічаюць на свой страх і рызыку.

Пакуль у ЕС няма стандартаў на прадметы гігіены для немаўлятаў — такія, як сядзенні для ванны, якія фіксуюць дзіця ў сядзячым становішчы, сродкі, якія дазваляюць вымыць ляжачае дзіця. З гэтага часу кожная ванначка будзе суправаджацца інструкцыяй-папярэджаннем для бацькоў, інфармуе euronews.net.