ЕС рыхтуецца абнавіць банкноту ў 20 еўра і зрабіць яе "гатычнай"

ЕС рыхтуецца абнавіць банкноту ў 20 еўра і зрабіць яе "гатычнай"

Еўрапейскі Цэнтральны банк рыхтуецца выпусціць новую купюру ў 20 еўра. Выпуск абноўленай банкноты ў абарачэнне прызначаны на 25 лістапада.

Банкноту новага ўзору ўпрыгожваюць выявы архітэктурных элементаў еўрапейскай готыкі.

Ранейшы дызайн купюры меў больш белага фону, у палітры пераважалі адценні блакітнага колеру. Банкнота абноўленага дызайну мае больш выразныя колеры.

Па сваім памеры новыя купюры не будуць адрознівацца ад ранейшых. Іх галоўная асаблівасць — новыя элементы абароны, бо менавіта купюры ў 20 еўра падрабляюць часцей за іншыя.

Дваццатка — другая абноўленая купюра за апошні год. Увосень 2014-га ў ЕС абнавілі дызайн банкноты 10 еўра. Там таксама была палепшаная абарона. Перад гэтым быў абноўлены выгляд купюры ў 5 еўра.

Пры гэтым "старыя" банкноты працягваюць хадзіць без усялякіх часавых абмежаванняў.

Фота: Deutsche Welle