ЕС заклікае Польшчу адмяніць рэформу канстытуцыйнага суда
Кіраўніцтва Еўрасаюза заклікала новы ўрад Польшчы ўстрымацца ад рэформы канстытуцыйнага суда краіны. На думку ЕС, такое новаўвядзенне можа паставіць пад удар незалежнасць канстытуцыйнага суда.
Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Франс Тымерманс параіў польскім уладам старанна абдумаць наступствы папраўкі да канстытуцыі краіны, якую ў аўторак ухваліла ніжняя палата парламента. Як адзначае BBC, парламентары далі закону "зялёнае святло", нягледзячы на пратэсты з боку вярхоўнага суда краіны і актывістаў.
Праціўнікі рэформы сцвярджаюць, што яна значна паменшыць магчымасці канстытуцыйнага суда па праверцы законаў, якія прымаюцца новым урадам. Рэформа, па іх словах, фактычна паралізуе працу суда. Першы прэзідэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валэнса заявіў, што ўрад краіны робіць недэмакратычна.
Фота: novostimira.com