Эштан: Калі людзей не вызваляць, то эканамічныя санкцыі не выключаныя
Высокі прадстаўнік ЕС па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан адзначыла, што прынятыя заключэнні па Беларусі – не самы жорсткі з магчымых варыянтаў.
“У заключэннях ясна сказана, што мы працягнем сачыць за сітуацыяй і мажліва пераглядаць усе аспекты [адносін ЕС і Беларусі]. Важна мець збалансаваны падыход. Але мы выразна адзначаем, што хочам бачыць паляпшэнне сітуацыі. І мы вернемся да гэтага пытання, калі не будзе паляпшэння сітуацыі і вызвалення людзей”, — адказала Кэтрын Эштан на пытанне, чаму замежныя міністры не наважыліся на эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.
фота: islamtribune