Эстонія яшчэ не вызначылася з візавымі санкцыямі да беларускіх чыноўнікаў

Эстонія яшчэ не вызначыла сваю пазіцыю па пытанні візавых санкцый да беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт, які 20 кастрычніка прыбыў у Мінск з візітам. "Санкцыі цяпер замарожаныя, каб змяніць сітуацыю, усе 27 краін ЕС павінны быць упэўненыя, што рэформы ў Беларусі працягнуцца і будуць незваротныя", — сказаў ён. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што да разгляду гэтага пытання Радай Еўрасаюза ёсць яшчэ месяц. Па словах эстонскага палітыка, рашэнне будзе прымацца зыходзячы з сітуацыі ў Беларусі.

Паэт таксама паведаміў, што 20 кастрычніка сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі беларускага грамадзянскай супольнасці. Ён з прыемнасцю адзначыў, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы выступілі ў падтрымку таго, каб ЕС і Беларусь пачалі працэс спрашчэння візавай сістэмы, а таксама каб былі пэўныя крокі ў рамках Усходняга партнёрства. Пры гэтым міністр паведаміў, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці паінфармавалі яго пра тое, што ў Беларусі ўсё яшчэ існуюць цяжкасці ў дзейнасці палітычных партый і адсутнічае свабода СМІ.

Асобна Урмас Паэт падкрэсліў, што ўсе зацікаўленыя ў тым, каб наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі свабоднымі.