Еўра падаражэў, а курсы долара і расійскага рубля зноў не змяніліся
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па выніках таргоў, якія прайшлі ў аўторак, 4 лістапада, курс долара па-ранейшаму складае 10720 рублёў, курс расійскага рубля — 246,5 беларускага рубля, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 13400, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, у панядзелак, 3 лістапада, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10720 рублёў, курс еўра вырас на 60 рублёў — да 13390.
Фота — Fotolia