"Еўрабачанне-2008" глядзела больш за 100 мільёнаў чалавек

Телеаўдыторыя фіналу музычнага шоў "Еўрабачанне", якое прайшло ў Бялградзе ў ноч на 25 траўня, склала больш за 100 мільёнаў чалавек у 50 краінах свету. Як паведамляе прэс-служба конкурсу, апроч еўрапейскіх краін прамая трансляцыя вялася на ЗША, Аўстралію, Новую Зеландыю, Індыю і Паўднёвую Афрыку.

У Сербіі фінал Еўрабачання на першым дзяржаўным канале RTS глядзела рэкордная колькасць гледачоў - 4,56 мільёна пры агульным насельніцтве краіны каля 8 мільёнаў чалавек (без уліку Косава).

Для таго, каб паказаць шоў па тэлебачанні, арганізатары выкарысталі 20 камер і каля 70 тон абсталявання, у тым ліку 500 пражэктараў.

Непасрэдна ў Бялградскай арэне - найбуйнейшай на Балканах універсальнай зале - за фіналам сачылі 15 тысяч чалавек, яшчэ некалькі тысяч гледачоў знаходзіліся на адной з цэнтральных плошчаў Бялграда, дзе назіралі за ходам шоў на вялізным тэлеэкране.

Нагадаю, што прадстаўнік Расіі Дзіма Білан з песняй Believe Me стаў пераможцам міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2008".

Украінская спявачка Ані Лорак заваявала другое месца.

Трэцяя пазіцыя дасталася Грэцыі.

Фота: www.rutv.ru