Еўрадэпутатцы, персоне нон-грата ў Беларусі, улады паабяцалі даць візу
Нямецкая еўрадэпутатка Элізабэт Шродтэр, якая з 2002 года з’ўяляецца персонай нон-грата ў Беларусі, атрымала 17 лістапада ліст ад беларускай амбасады ў Нямеччыне, у якім ёй абяцалі дапамагчы атрымаць візу. Пра гэта Элізабэт Шродтэр паведаміла ў інтэрв’ю Еўрарадыё ў Бруселі Элізабэт Шродтэр: “Я атрымала афіцыйны персанальны ліст ад беларускага амбасадара ў Нямеччыне, і ён напісаў, што дапаможа мне прыехаць у Мінск, у Беларусь, і я яму давяраю”.
Варта адзначыць, што 18 лістапада ў Бруселі нямецкая еўрадэпутатка запланавала прыватную сустрэчу з беларускай дэлегацыяй палітыкаў на чале з Аляксандрам Мілінкевічам. Пасля гэтага яны таксама сустрэнуцца і з іншымі сябрамі Еўрапейскага парламента.
Нагадаем, што Элізабэт Шродтэр, у мінулым вядомая палітычная дзяячка Ўсходняй Нямеччыны, з’яўляецца сябрам Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю. Да забароны ўезду яна шмат разоў наведвала нашу краіну.