"Еўракааліцыя" дазволіла сваім кандыдатам здымацца з выбараў

"Еўрапейская кааліцыя" дазволіла кандыдатам у дэпутаты ад "еўраспісу" спыніць выбарчую кампанію пры неабходнасці. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску яе лідэр Мікола Статкевіч. Статкевіч ацаніў выбары як фарс і імітацыю У якасці адмоўнага прыклада ён назваў тое, што ў Магілёўскай вобласці, дзе балатуецца восем кандыдатаў ад Еўраспісу рэальная колькасць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, ужо у два разы больш, чым паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія.

Ён заклікаў міжнародную супольнасць не прызнаваць цяперашнія выбары і іх вынік справядлівымі.

БелаПАН