Еўракамісія падрыхтавала чарнавы план дзеянняў па Беларусі

Пра гэта заявіла еўракамісар па міжнародным супрацоўніцтве, гуманітарнай дапамозе і крызісных сітуацыях Крысталіна Георгіева на паседжанні міні-сесіі Еўрапарламенту па Беларусі 24 лютага.  Яна дадала, што канчатковы змест плана дзеяння будзе гатовы ў бліжэйшы час, пасля атрымання справаздачы місіі Еўрапарламента, якая 25-27 лютага знаходзіцца з візітам у Беларусі.

Па словах Георгіевай, адкат у дэмакратызаці ў Беларусі пачаўся з сярэдзіны 2009 года. Як вынік, у лістападзе 2009 года Савет ЕС у сваіз высновах звярнуўся да Еўракамісіі падрыхтаваць сумесны план дзеянняў, каб падтрымаць рэформы ў Беларусі.

Крысталіна Георгіева адзначыла неабходнасць павялічваць міжасабовыя кантакты паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі ў выглядзе студэнцкіх абменаў і магчымасцяў для бізнесоўцаў. Яна правяла паралель з магчымасцямі, якія з'явіліся ў грамадзянаў былога СССР з прыходам перабудовы.