Еўракамісія прадставіла прапановы па энергетыцы

Еўракамісія прадставіла шырокі пакет прапаноў у сферы энергетыкі, які "дае новы штуршок энергетычнай бяспецы Еўропы", падтрымліваючы прапановы "20-20-20", якія тычацца змены клімату. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі.

Галоўны прыярытэт, вызначаны ў другім стратэгічным аглядзе, заключаецца ў зацвярджэнні і хуткай рэалізацыі мер, накіраваных на дасягненне мэтаў энергетычнай палітыкі, пастаўленых ЕС, зазначаецца ў прэс-рэлізе. Гэтыя мэты прадугледжваюць 20-працэнтнае скарачэнне выкідаў парніковых газаў, 20-працэнтную долю ўзнаўляльных энергарэсурсаў у структуры канчатковага энергаспажывання і 20-працэнтную эканомію на будучых энергетычных патрэбах да 2020 года.


"Калі мэты палітыкі ўкаранення ўзнаўляльных крыніц энергіі будуць дасягнутыя, Еўропа ўсё ж застанецца залежнай ад большага аб'ёму імпарту, чым сёння. Таму Еўракамісія прапануе новую стратэгію для пабудовы энергетычнай салідарнасці паміж краінамі-членамі і новую палітыку, якая тычыцца энергасетак, накіраваную на стымуляванне інвестыцый у больш эфектыўныя энергасеткі з нізкім спажываннем вугляродаў", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Як нагадвае прэс-служба Еўракамісіі, першы стратэгічны агляд энергетыкі прывёў да ўзгаднення на Еўрапейскім савеце ў сакавіку 2007 года энергетычнай мэты ЕС.
БелаПАН