Еўрапарламент адмяніў візіт сваёй дэлегацыі ў Мінск
Еўрапарламент адмяніў візіт у Мінск дэлегацыі дэпутатаў, запланаваны на 6—8 красавіка.
Як паведаміў нідэрландскі еўрадэпутат, намеснік старшыні Партыі еўрапейскіх сацыялістаў Ян Марынус Віерсма, беларускія ўлады не пагадзіліся з прапанаваным фарматам візіту.
Еўрапарламентарыі планавалі правесці шэраг сустрэч з чыноўнікамі, апазіцыяй і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, а таксама неафіцыйную сустрэчу з дэпутатамі беларускага парламента.
Еўрадэпутат выказаў шкадаванне, што візіт адменены. На мінулым тыдні ён звяртаўся ў амбасаду Беларусі ў Бруселі з прапановай "перагледзець рашэнне і ўважліва вывучыць праграму візіту".
БелаПАН