Еўрапарламент хоча накіраваць у Беларусь місію для вывучэння сітуацыі
Канферэнцыя прэзідэнтаў 13 студзеня вырашае, ці варта накіраваць у Беларусь спецыяльную місію Еўрапарламента для вывучэння сітуацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Канферэнцыя прэзідэнтаў — гэта ўплывовы орган Еўрапарламента, у які ўваходзяць прэзідэнт Еўрапарламента, старшыні палітычных груп і адзін прадстаўнік ад еўрадэпутатаў, якія не ўваходзяць ні ў адну з палітычных груп.
Пытанне пра адпраўку місіі ў Беларусь еўрадэпутаты ўжо абмяркоўвалі з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. "Я спадзяюся, што ўрад Беларусі падтрымае гэтую місію", — заявіў старшыня камітэта Еўрапарламента па замежных справах Габрыэль Альберціні пасля слуханняў па Беларусі 12 студзеня.