Еўрапейскі азэкі Катаосю з Балгарыі атрымаў Імператарскі Кубак Нацу Басё

Трэці традыцыйны турнір году па барацьбе сумо за Імператарскі Кубак Нацу Басё адзначыўся скрышальнай перамогай першага еўрапейскага азэкі балгарына Катаосю. 25-га траўня ў мецы сумо такійскім Палацы спорту “Какугікан” завяршыўся трэці класічны турнір года па барацьбе сумо за Імператарскі кубак 15-дзённы марафон – Нацу басё. 14 перамог ў 15 паядынках здабыў першы еўрапейскі рыкісі азэкі Катаосю. У заключнай схватцы балгарскі Гулівер левай рукой накрыў мавасі азэкі Ціётакая і ўпэўнена выцясніў Акіяна Вечнасці за саламяную акантоўку.

У трох кроках ад лідэра завяршылі турнір вялікія чэмпіёны йокадзуны Асасёрю і Хакухо. У апошні дзень Сіні Дракон паваліў Белага Фенікса ў гліну і ў ліпеньскім бандзукэ (табель а рангах) захавае ганаровае званне йокадзуна Усходу.

Ганаровымі прэміямі ўшанаваныя сэківакэ Ама, камусубі Кісэнасата і шэраговыя-маэгасіра Амінісікі і Тайонасіма.

За тэхнічнае майсэрства Спакойны Конь Ама ўжо ў трэці раз становіцца ўладальнікам гінасё, а кінтасё -- за байцовы дух – адзначаныя Кісэнасата і Тайонасіма.

У трэці раз ў сваёй кар’еры прэмію сукюнсё за эфектныя перамогі над йокадзунам і азэкі атрымаў Амінісікі

Па восем пераможных белых шароў у свае турнірныя капілкі паклалі азэкі Катаміцукі, ветэран азэкі Кайо, сэківакэ Катасёгіку і шэраговыя маэгасіра Ваканохо, Гоэйдо, Рохо, Дэдзіма, Івакіяма, Тамакасуга і Тойохібікі.
Эстонскі волат Балт адзначыўся на Нацу Басё толькі 5 перамогамі. 11 чорных шароў ў арсенале аланца Хакуразана.

Наступны чацьверты турнір года за Імператарскі кубак Нагоя Басё пройдзе з 6-га па 20-га ліпеня.