Еўрапейскім стандартам знойдуць выкарыстанне пры будаўніцтве дарог

Першым пасля інаўгурацыі стаў указ аб дарогах. Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 28 "Аб некаторых пытаннях рэканструкцыі аўтамабільных дарог М-4 Мінск-Магілёў і М-5 / Е 271 Мінск-Гомель", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Гэтыя аўтамагістралі, якія злучаюць сталіцу з абласнымі цэнтрамі, павінны быць рэканструяваныя да канца 2012 года.

Пры правядзенні дарожна-будаўнічых работ мяркуецца максімальнае выкарыстанне еўрапейскіх нормаў, стандартаў і тэхналогій.