Еўрарадыё прыносіць прабачэнні фатографу Мілане Харытонавай
З-за тэхнічнай накладкі аўтарства фота, якое зрабіла наша калега і выклала на сваіх акаўнтах у Фэйсбуку і Інстаграме, не было пазначана.
У матэрыяле Еўрарадыё “Чаму морква з Нідэрландаў у краме таннейшая за беларускую?” у якасці ілюстрацыі быў выкарыстаны здымак гародніны, што прадаецца ў брэсцкім гіпермаркеце. З-за тэхнічнай накладкі аўтарства фота, якое зрабіла Мілана Харытонава і выклала на сваіх акаўнтах у Фэйсбуку і Інстаграме, не было пазначана. Прыносім Мілане нашы прабачэнні.