Еўрасаюз асудзіў тэракт у Дамадзедава і прапанаваў Расіі дапамогу
Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Баррозу асудзіў тэракт у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава і выказаў спачуванні сем'ям загінулых. Па яго словах, еўракамісар па транспарце Сійм Каллас накіраваў ліст на імя міністэрства транспарта Расіі, прапануючы тэхнічную падтрымку і дапамогу, калі такая спатрэбіцца, паведамляе ИА REGNUM
Кіраўнік Рады Еўрапейскага саюза Херман ван Ромпей заявіў пра сваё абурэнне гэтым злачынствам. Заклікаў знайсці і пакараць усіх вінаватых гэтага злачынства. Тэракт асудзіла таксама кіраўнік МЗС Еўрасаюза Кэтрын Эштан. "Нявінныя пасажыры загінулі ў гэтым жорсткім нападзе. ЕС асуджае ўсе акты тэрарызму і выказвае салідарнасць з расійскім народам", - гаворыцца ў заяве Эштан.