Еўрасаюз не будзе ўмешвацца ў газавую спрэчку Беларусі і Расіі
Пра гэта ў інтэрв'ю РІА "Новости" заявіў старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк. Па яго словах, падобныя крызісы ўжо адбываліся раней з Украінай і Беларуссю. Назіральнікі з ЕС прыязджалі ў гэтыя краіны і маглі даць аб'ектыўную ацэнку падзеяў. Бузэк адзначыў, што еўраструктуры не ўмешваюцца ў адносіны паміж дзвюма краінамі - гэта справа Расіі і Беларусі або Расіі і Ўкраіны. Еўрасаюз жа не будзе прымаць непасрэдны ўдзел у вырашэнні гэтага канфлікту.
Бузэк таксама выказаў надзею на тое, што газавыя спрэчкі паміж Мінскам і Масквой не паўплываюць на пастаўку паліва ў еўрапейскія краіны.
Бузэк таксама выказаў надзею на тое, што газавыя спрэчкі паміж Мінскам і Масквой не паўплываюць на пастаўку паліва ў еўрапейскія краіны.