Еўрасаюз выдзяліць 1 млрд еўра краінам, якія стаяць на шляху развіцця
1 млрд еўра выдзяліць Еўрасаюз краінам, якія стаяць на шляху развіцця, для пераадолення харчовага крызіса. Пра гэта паведаміў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу на саміце "вялікай васьмёркі" ў Японіі. Паводле яго словаў, дапамога будзе накіраваная ў сельскагаспадарчы
сектар афрыканскіх краінаў, якія панеслі найбольшыя страты ў сувязі з
харчовым крызісам, інфармуе Газета.ру.