Еўрасаюзу прапануюць стварыць Еўрапейскі інстытут міру

Кіраўнікі МЗС Швецыі і Фінляндыі Карл Більт і Аляксандр Стуб прапанавалі заснаваць пад эгідай Еўрасаюза Еўрапейскі інстытут міру, паведамляе РІА Новости. Сваю ініцыятыву міністры прэзентавалі ў Стакгольме. Мяркуецца, што асноўнай функцыяй Еўрапейскага інстытуту міру магла б стаць праца па садзейнічанні ў вырашэнні канфліктаў. У прыватнасці, ён мог бы ўдзельнічаць у працы ААН, а таксама дапамагаць павышаць кваліфікацыю еўрапейскіх экспертаў і ўдасканальваць іх падрыхтоўку.

На думку міністраў, неабходнасць стварэння інстытута можна растлумачыць тым, што традыцыйныя дыпламатычныя метады ў міратворчай працы не заўсёды дастатковыя. Акрамя таго, у няўрадавых міратворчых і пасрэдніцкіх арганізацый больш магчымасцяў, якія не заўсёды ёсць у палітыкаў, інфармуе БелаПАН.