Еўропа заплаціць 2 млн. еўра дзеля скарачэння скаргаў расіян у Страсбург

Савет Еўропы і Еўракамісія збіраюцца выдаткаваць амаль 2 мільёны еўра для скарачэння колькасці пазоваў, якія паступаюць у Еўрапейскі суд па правах чалавека з Расіі. Грошы пойдуць на навучальныя праграмы для суддзяў, пракурораў, афіцераў міліцыі, юрыстаў і праваабаронцаў.

Як адзначае газета “Газета”, штогод Страсбург траціць каля 13 мільёнаў еўра на разгляд больш як 20 тысячаў справаў расіянаў супраць усёй дзяржавы.

Гэта прыкладна чвэрць ад агульнай колькасці пазоваў, якія паступаюць у Страсбург.

“Мы хочам, каб як мага меньш выпадкаў даходзіла да Страсбургскага суду, каб гэтыя праблемы вырашаліся на нацыянальным узроўні. Для гэтага неабходна забяспечыць больш хуткую і якасную судавытворчасць”, - заявіла “Газеце” старшыня аддзела супрацоўніцтва па правах чалавека Савета Еўропы Ханна Юнхер.